Зборная Беларусі прайграла суперніку па "Кубку Славакіі"
Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ўчора ў Франкфурце-на-Майне прайграла ў таварыскім матчы камандзе Германіі 1:3.
Як паведамляе сайт Нямецкага хакейнага саюза, галоўны трэнер зборнай Германіі Уве Круп мяркуе, што ягонай камандзе ўдалося выканаць план на гульню: "У нас былі галявыя моманты, і некаторыя мы здолелі выкарыстаць".
11 і 12 лютага ў Браціславе зборныя Славакіі, Беларусі, Германіі і Швейцарыі возьмуць удзел у турніры "Кубак Славакіі".
Фота: news4k.com