Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі на траве
Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў "Чэлендж дывізіёне-2". Спаборніцтвы праходзяць у Вене.
У чвэрцьфінальным матчы наша каманда, інфармуе БЕЛТА, упэўнена абыграла зборную Аўстрыі - 4:1. 14 траўня ў паўфінальным матчы беларускі згуляюць з італьянкамі, якія напярэдадні ўзялі верх над камандай Малайзіі з лікам 2:1.
На папярэднім этапе зборная Беларусі выйграла ў хакеістак Расіі - 4:3, Малайзіі - 5:4 і Бельгіі - 3:2.
Вырашальны матч і сустрэча за бронзу пройдуць у аўстрыйскай сталіцы ў нядзелю, 15 траўня.