Зборная Кандрацьева ў выніковым рэйтынгу FIFA паміж Канадай і Коста-Рыкай

Зборная Беларусі займае ў ім 65-е месца з 516 ачкамі. У параўнанні з апошнім рэйтынгам каманда Георгія Кандрацьева паднялася на 9 пазіцый.

Лідарства ў рэйтынгу захавалі іспанцы — 1606 ачкоў, на другім месцы — зборная Нямеччыны — 1437, на трэцім знаходзяцца аргентынцы з 1290 ачкамі.

Нашыя суседзі займаюць наступныя месцы: Расія — дзевятае месца (1070 ачкоў), Украіна — 47-е (595), Польшча — 55-е (553), Латвія — 106-е (334), Літва — 116-е (284).

Рэйтынг FIFA можна паглядзець тут.

Фота — bymedia.net