Зборная Кандрацьева 76-я ў рэйтынгу FIFA, Грузія зрабіла скачок
Апублікаваны абноўлены рэйтынг футбольных зборных свету.
У нацыянальнай зборнай Беларусі 443 ачкі, яна знаходзіцца паміж камандамі Ізраіля і Гаіці.
Што да нашых сапернікаў па адборачнай групе чэмпіянату свету, то Іспанія па-ранейшаму лідыруе, у яе 1617 балаў. Францыя на 15-м месцы з 965 ачкамі. Грузія ўзнялася на 11 радкоў і займае 86 месца з 405 ачкамі. Фінляндыя ж апусцілася на 24 радкі і займае ўжо толькі 96-е месца з 365 баламі.
Наступнае абнаўленне рэйтынгу запланаванае на 3 кастрычніка.
Нагадаем, беларуская зборная стартуе ў адборы 7 верасня гасцявым матчам з Грузіяй.
Фота — bymedia.net