З'езд "Белай Русі" абяцаюць правесці пасля парламенцкіх выбараў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, з'езд пройдзе ў кастрычніку 2012 года. На ім грамадскае аб'яднанне могуць ператварыць у палітычную партыю.

Шацько заяўляе, што было вельмі шмат дэбатаў наконт пераўтварэння арганізацыі ў партыю. Ён нагадвае, што калі "Белая Русь" стане партыяй, то вялікае кола людзей выпадзе з арганізацыі. Напрыклад, дзяржслужбоўцы згодна з законам не могуць быць сябрамі палітычнага аб'яднання. 

Разам з тым Шацько кажа, што аб'яднанне трэба пераўтвараць у партыю абавязкова. Пытанне толькі ў хуткасці такой рэарганізацыі.