З'езд незалежнага саюза палякаў у Беларусі пройдзе 18 лістапада
Такое рашэнне прыняло пасяджэнне Вярхоўнай рады арганізацыі, не прызнанай уладамі нашай краіны.
Як паведамляе wprost.pl, на з'ездзе будзе абрана кіраўніцтва саюза. Таксама будуць абмеркаваныя праблемныя пытанні, звязаныя з немагчымасцю зарэгістраваць саюз і скарачэннем вывучэння польскай мовы ў школах. Як вядома, улады хочуць адкрыць у польскай школе ў Гродне рускамоўныя класы.
Нагадаем, што з 2005 года існуе два Саюза палякаў у Беларусі. Тады беларускія ўлады не прызналі правамоцнасць з'езда, які абраў старшынёй арганізацыі Анжаліку Борыс і арганізавалі паўторныя выбары. На іх быў абраны ў якасці кіраўніка арганізацыі Іосіф Лучнік, але гэтае рашэнне не было прызнанае польскімі уладамі. У дадзены момант польскія ўлады прызнаюць саюз пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхвы, а беларускія ўлады лічаць законным саюз пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага.
Фота — bymedia.net