З’езд польскай дыяспары выказаўся супраць пераследу палякаў у Беларусі

26 жніўня яго ўдзельнікі выступілі са зваротам супраць парушэння правоў чалавека і дыскрымінацыі ў дачыненні да сяброў Саюза палякаў у Беларусі, піша газета Rzeczpospolita.

У з'ездзе прынялі ўдзел каля 300 дэлегатаў з усяго свету, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і маршалак Сенату Богдан Барусевіч.

Дарэчы, не абыйшлося на з'ездзе і без скандалаў. Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхвы накіраваў ліст да ўдзельнікаў з'езду ў Варшаве. У ім беларускія палякі раскрытыкавалі працу польскага МЗС за палітызаванасць пры размеркаванні сродкаў. Нагодай для ліста сталі праблемы з фінансаваннем дзейнасці арганізацыі з боку польскіх уладаў.