Жалезны зубр з Гродзеншчыны пераехаў у Фларэнцыю (фота)
Майстар-аматар Раман Бейбуцян прадаў яго італьянскаму бізнесмену.
Нагадаем, летась малады чалавек, які жыве ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна, зрабіў з запчастак савецкіх аўтамабіляў зубра. Здымкі "жалезнага звера" ён апублікаваў у сацыяльных сетках і праз два месяцы атрымаў прапанову з Фларэнцыі. Высветлілася, што італьянскі калекцыянер збірае ўсё, што звязана з зубрамі і нават мае свой музей. Забіраць зубра, які важыць больш за тону, прыязджаў кіроўца бізнесмена.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", Раман Бейбуцян не прызнаецца, за колькі прадаў зубра. Толькі кажа, што грошы паслаў у Арменію, дзе ў сваякоў згарэў дом.

Фота — tutgrodno.com