Жанчына на ровары звезла сумку з доларамі, якія заплацілі за машыну (відэа)

Яе зафіксавалі камеры відэаназірання.

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося 20 снежня мінулага года. Жыхар Івацэвіч, які працуе на рынку, прынёс з сабой сумку з грашыма, атрыманымі за прададзены аўтамабіль. Яе ён паклаў пад картонныя каробкі паміж ралетамі гандлёвага павільёна. Са слоў мужчыны, ён увесь час за ёй сачыў, а калі адлучыўся на непрацяглы час, сумка знікла.

Мяркуецца, што яе ўзяла жанчына, якая везла на ровары такую самую сумку.