Жанчына падпаліла сяброўку бацькі, бо тая прымушала яго піць
Сямейная сварка ў Віцебску ледзьве не скончылася трагедыяй.
26-гадовая жанчына абліла бензінам сяброўку свайго бацькі і падпаліла яе. Бацька, інвалід, які страціў адну нагу, у той момант быў на вуліцы. Канфлікт паміж жанчынамі ўзнік з-за таго, што сяброўка інваліда сама злоўжывала алкаголем і прыцягвала яго да п’янак.
Дачка рознымі спосабамі спрабавала гэтаму супрацьстаяць, і ў рэшце рэшт яе нервы не вытрымалі. Жанчыну ўратавалі, яна з апёкамі рук і спіны знаходзіцца ў рэанімацыі.
Фота — bymedia.net