Жанчына, якая на легкавіку пратараніла фуру, атрымала два гады калоніі

Падчас сутыкнення з фурай загінуў пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні аўтамабіля Toyota. А жанчына-кіроўца, як высветлілася, была ў стане алкагольнага ап'янення.

Як паведамляе сайт onliner.by, яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што жанчына цалкам прызнала сваю віну і выплаціла кампенсацыю жонцы загінулага. Пяць гадоў яна не зможа кіраваць аўтамабілем.

Фота — onliner.by