Жанчына з рыдлёўкай лавіла злодзея, яе ўзнагародзілі сокавыціскалкай (фота)
Здарэнне адбылося ў Слоніме. Таццяна Януль, якая працуе дворнікам, каля 5-й гадзіны раніцы пачула, як разбілі вітрыну ў краме.
П'яны малады чалавек кінуўся ўцякаць, 54-гадовая жанчына са сваім працоўным інструментам пабегла за ім. Адначасова яна з мабільнага патэлефанавала ў міліцыю. У выніку, зламысніка затрымалі, а жанчыне перадалі з міліцыі падарунак за дапамогу — сокавыціскалку, інфармуе "Газета Слонімская".
Фота — gs.by