Жанчына загінула на пажары, бо сужыцель на яе забыўся
Трагедыя адбылася ўвечары 18 лютага ў Віцебску.
Мужчына, адчуўшы пах дыму ў сваёй кватэры, патэлефанаваў чамусьці не пажарнікам, а ў міліцыю. На дапамогу прыбеглі міліцыянты з патрульна-паставой службы, якія якраз былі паблізу. Яны выцягнулі мужчыну з дому, што быў ўжо напоўнены дымам.
Віцяблянін сказаў, што больш у кватэры нікога няма. Але калі прыехалі пажарнікі і пагасілі агонь, у адным з пакояў яны знайшлі мёртвую жанчыну. Выявілася, што гэта сужыцелька гаспадара дома, пра якую ён проста забыўся і не сказаў міліцыянтам адразу. Сам мужчына шпіталізаваны з апёкамі.