Жанчыну, якая ахвяравала начальніцы нырку, звольнілі з працы
Дэбора Стывенс працавала ў кампаніі Atlantic Automotive Group у Нью-Ёрку.
У канцы 2010 года па дамоўленасці са сваёй начальніцай жанчына ахвяравала ёй для перасадкі нырку. Аднак пасля аперацыі ў Стывенс пачаліся праблемы: яна кепска сябе адчувала, хварэла, а якасць яе працы, на думку кіраўніцтва, пагоршылася. 11 красавіка жанчыну звольнілі. Як інфармуе Reuters, цяпер яна судзіцца з кампаніяй і абвінавачвае яе ў дыскрымінацыі.