Жэтон у мінскім метро можа быць даражэйшым за аўтобусны талончык
Мінгарвыканкам сёння накіраваў у Міністэрства эканомікі прапанову падвысіць з 1 лістапада цану на праезд у падземцы да 1500-1600 рублёў.
Такое істотнае падаражэнне гарадскія ўлады матывуюць фінансавымі стратамі ад перавозак гэтым відам грамадскага транспарту. Цяперашнія тарыфы кампенсуюць выдаткі толькі на 60%. А рэальны кошт паездкі ў падземцы — 2000-2100 рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Адметна, што гэта можа быць не апошнім падвышэннем цаны жэтона ў метро ў гэтым годзе. У снежні кошт праезду плануюць давесці да 1850 рублёў.