Жлобінскі актывіст Анатоль Папоў паставіў гомельскай апазіцыі “двойку”
Такім чынам ён ацаніў яе дзеянні, выступаючы абласным форуме дэмакратычных арганізацыяў, які адкрыўся 12 сакавіка ў Гомелі.
На форуме, які працуе яшчэ і сёння, 13 сакавіка, падсумоўваюцца вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, аналізуецца сітуацыя ў рэгіёне, узаемадзеянне розных палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў у часе выбарчай кампаніі, а таксама выпрацоўваецца сумесная стратэгія на будучыя парламенцкія выбары, якія маюць адбыцца ў 2012 годзе.
Яшчэ напярэдадні выбарчай кампаніі ў гомельскай апазіцыі вызначыўся разлад. Некаторыя актывісты старэйшага пакалення, у ліку якіх адзін з заснавальнікаў дэмакратычнага руху ў рэгіёне, сябра АГП і руху “За свабоду” Уладзімір Кацора, прытрымліваліся прынцыпу: не будзе ў асяродку дэмакратычных сілаў адзінага кандыдата ў прэзідэнты, ня будзе і падтрымкі ў часе збору подпісаў ніводнаму кандыдату, перадае Радыё Свабода.