"Металург" — у фінале Кантынентальнага кубка, а "Дынама" прайграла ў КХЛ

Фінал Кубка пройдзе 11—13 студзеня ва ўкраінскім Данецку, інфармуе БелаПАН. "Металург" сустрэнецца з мясцовым "Данбасам", італьянскім "Бальцана" і французскім "Руанам" — пераможцам апошняга фіналу.

А вось у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскім дынамаўцам пашанцавала значна менш. Яны прайгралі чарапавецкай "Северсталі" — 3:4, прычым таксама ў серыі пасляматчавых булітаў.

Мінчукі наступны матч правядуць дома — 28 лістапада супраць "Аўтамабіліста" з Екацярынбурга.


Фота — ria.ru