Жлобінскі “Металург” зноў выбіўся ў лідары чэмпіянату Беларусі
Ён заняў вышэйшы радок у турнірнай табліцы па выніках 19-га круга адкрытага першынства краіны па хакеі.
24 кастрычніка “Металург” выйграў у гасцях у “Магілёва” — 4:0, а “Гомель”, з якім жлобінцы дзялілі першае месца, саступіў у Салігорску “Шахцёру” — 2:3.
Астатнія вынікі: “Юнацтва” — “Хімік-СКА” — 5:3, “Нёман” — “Ліда” — 3:2, “Брэст” — “Віцебск” — 6:2, інфармуе БелаПАН.
“Металург” мае 45 ачкоў, на другі месцы “Гомель” (42 ачка), на трэцім — “Нёман” (38 ачкоў).