Жодзінская міліцыя затрымала сябра АГП Юрыя Сілкіна

У 11.40 у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" актывіст паведаміў, што яго ўтрымліваюць у будынку ГАУС.

Юры Сілкін мяркуе, што міліцыянты паспрабуюць забараніць яму выезд у Мінск на мітынг апазіцыі з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі, які мае адбыцца а 18-й гадзіне ў мінскім парку Дружбы народаў.