Жонка Алеся Бяляцкага паспрабуе даведацца пра месцазнаходжанне мужа
Сёння Наталля Пінчук наведае жодзінскі ізалятар, каб высветліць, ці не адпраўлены ён ужо ў калонію для адбыцця пакарання.
Паводле яе слоў, па тэлефоне даць такую даведку супрацоўнікі ізалятара адмовіліся. Радыё Свабода адзначае, што пасля таго як у студзені суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага, і прысуд праваабаронцу ўступіў у сілу, яго мусяць перавесці ў калонію. Прычым павінны былі зрабіць гэта да 10 лютага.
Нагадаем, Бяляцкі быў асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.