Жонкі палітвязняў кажуць, што з іх мужоў выбіваюць прашэнні пра памілаванне
Так пракаментавалі яны сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў, што выпусціць палітвязняў толькі пасля таго, як яны напішуць прашэнні пра памілаванне.
Жонка Змітра Бандарэнкі Вольга ў каментары "Салідарнасці" адзначыла, што Лукашэнка хітруе. Яна гадала, што спярша кіраўнік дзяржавы выпускаў палітвязняў і без прашэнняў пра памілаванне. Па словах Вольгі Бандарэнкі, цяпер у тых, хто застаўся за кратамі, выбіваюць гэтыя прашэнні самымі рознымі спосабамі. Яна нагадала, што Андрэя Саннікова ўэо некалькі тыдняў проста не паказваюць адвакатам.
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч кажа, што навучылася не рэагаваць на любыя заявы Лукашэнкі наконт вызвалення яе мужа.