Журналіста Кастуся Шыталя пакінулі ў пастарунку да панядзелка
Карэспандэнта сайту Westki.info затрымалі ўчора па дарозе ў Дзісну, дзе ён меў асвятляць Народны сход.
Спачатку міліцыя падазравала яго нібыта ў крадзяжы, а потым абвінаваціла ў нецэнзурнай лаянцы. Журналіста даставілі ў Мёрскі РАЎС. Там Кастусь Шыталь застанецца, прынамсі, да панядзелка 10 кастрычніка. У той дзень над ім можа адбыцца суд.
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі спрабавалі перадаць журналісту ежу і цёплыя рэчы. Але міліцыянты прынялі толькі ежу, бо ў “камеры шмат людзей і там цёпла”.
Сам Кастусь Шыталь не выключае, што мэтай затрымання было менавіта перашкодзіць яму ў асвятленні Народнага сходу.