Журналісты знайшлі лівійскага тэрарыста, які ўзарваў самалёт над Шатландыяй

Амерыканскім журналістам удалося адшукаць Меграхі ў яго сямейным маёнтку ў лівійскай сталіцы Трыпалі. На паказаных тэлекампаніяй кадрах бачна, што Меграхі ляжыць, падлучаны да апарата штучнага дыхання і кропельніцы.

У 2001 годзе суд у Шатландыі прысудзіў Абдельбасіта Меграхі да пажыццёвага зняволення за арганізацыю выбуху самалёта "Боінг" амерыканскай авіякампаніі PanAm ў 1988 годзе над шатландскім горадам Локербі. У выніку тэракта загінулі больш за 270 чалавек. Два гады таму пастановай міністра юстыцыі Шатландыі ён быў вызвалены і адпушчаны на радзіму праз невылечную хваробу. Аднак яшчэ месяц таму Меграхі прымаў удзел у мітынгах у падтрымку Кадафі, паведамляе ВВС