Жыхар Баранавіч дапамагаў за грошы хаваць ад дзяржавы прыбытак

Мужчына, па словах супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў, дапамагаў прадпрымальнікам легалізаваць тавары, якія яны набывалі за межамі Беларусі, рабіў на тавары фіктыўныя дакументы, абналічваў грошы. За свае паслугі "прадпрымальнік" атрымліваў 15 % ад сумы, якую ён пераводзіў у наяўнасць. Па словах міліцыянтаў, падрабляючы паперы на тавары,  сертыфікаты, злачынца  "павялічваў" кошты на набытае ў тры разы. Гэта давала магчымасць рэалізоўваць рэчы значна даражэй, чым яны каштуюць на самой справе.

Парушальніку пагражае да сямі гадоў турмы.

Фота: x-torrents.org