Жыхара Талачыншчыны абвінавачваюць у згвалтаванні 10-гадовай падчарыцы
Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе "Ежедневник", паводле папярэдніх дадзеных, з заявай у праваахоўныя органы звярнулася маці пацярпелай дзяўчынкі. Яна паведаміла, што яе муж, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсніў у дачыненні да малалетняй прыёмнай дачкі гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Праводзіцца расследаванне.