Жыхары дома на вуліцы Пляханава пачнуць вяртацца дахаты на наступным тыдні

Як піша "Комсомольская правда", працы па аднаўленні дома яшчэ працягваюцца. Пацярпелы 10-ы пад'езд па-ранейшаму агароджаны плотам, а ўваход да яго ахоўваюць міліцыянты. Па словах будаўнікоў, яны ўжо ўстанавілі сценкі ды ўмацоўваюць дах.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна кажуць, што першыя жыхары вернуцца ў свае кватэры 28-29 сакавіка. Але хутчэй за ўсё, гэта будуць толькі жыхары ніжніх паверхаў. Калі змогуць вярнуцца дадому жыхары 9-га паверху, якія найбольш пацярпелі ад выбуху, пакуль не вядома.

Фота — kp.by