Жыхар Баранавіч спрабаваў правезці ў Польшчу 1200 блокаў цыгарэт

Схрон для “тавару” ён зрабіў пад дахам легкавіка “Мэрсэдэс”. Затрымалі кантрабандыста ў пункце пропуску “Бераставіца”. І аўтамабіль і цыгарэты адразу арыштавалі да рашэння суда. Парушальніку пагражае не толькі іх канфіскацыя , але і буйны штраф.