Жыхар Баранавічаў за паўгода накапаў калодзежаў амаль на 40 мільёнаў рублёў
У выніку яго аштрафавалі на 7 мільёнаў за незаконнае прадпрымальніцтва.
Таксама суд пастанавіў спагнаць з мужчыны на карысць дзяржавы ўвесь атрыманы даход — 38 мільёнаў 630 тысяч рублёў. Пра гэта піша раённая газета “Наш край”.
Жыхар Баранавічаў мог бы і надалей капаць калоздежы, не аформіўшыся належным парадкам, калі б не праблемы з чарговым кліентам. Той застаўся незадаволены вынікам працы і паскардзіўся ў міліцыю.
Днямі "калодзежакапальнік" паведаміў, што цяпер рэгіструецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і будзе працягваць свой бізнэс легальна.
Фота — luxhouse.net