Жыхар Бярозы зарабіў на металаломе больш за 66 мільёнаў рублёў
Супрацоўнікі АБЭЗ Бярозаўскага РАУС выкрылі незаконнага гандляра металаломам.
Як высветлілася, летась непрацуючы жыхар Бярозы скупіў і перапрадаў амаль 50 тонаў металалому, на чым зарабіў больш за 66 мільёнаў рублёў. Па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці заведзена крымінальная справа.