Жыхар Слоніма паскардзіўся на супрацоўнікаў ДАІ і атрымаў штраф
Кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі БНФ Іван Шэга скардзіўся на незаконнае затрыманне.
Ён напісаў скаргу ў пракуратуру Карэліцкага раёну на дзеянні супрацоўнікаў ДАІ. Пасля гэтага Шэгу даслалі паперу пра тое, што ён парушыў правілы дарожнага руху і павінен заплаціць штраф у памеры 35 тысяч рублёў. У дакуменце напісана, што Шэгу пакаралі за размовы па мабільным тэлефоне за рулём.
Івана Шэгу затрымалі 8 кастрычніка, калі ў розных гарадах Беларусі праходзіў Народны сход. Яго пратрымалі тры гадзіны, а пасля, не патлумачыўшы прычыну, адпусцілі. Шэга кажа, што на яго нават не складалі пратакол, паведамляе “Радыё Свабода”.