Жыхара Кіева, які дзеля забавы забіў 100 сабак, правераць псіхіятры

Як паведамляе УНІАН, абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Нагадаем, яму выстаўленае абвінавачанне па двух артыкулах — жорсткае абыходжанне з жывёламі і прапаганда гвалту. Яго памочніку, які здымаў зверствы на відэакамеру і выкладаў ролікі ў інтэрнэт, таксама інкрымінуюць прапаганду гвалту. Абаронцы жывёлаў патрабуюць для Вядулы максімальнага пакарання — 5 гадоў пазбаўлення волі.