Жыхарцы Рагачова за яму на дарозе заплацілі 7 мільёнаў
Веласіпедыстка адсудзіла ў камунальнікаў кампенсацыю за выбітыя зубы.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", жанчына пярэднім колам ровара патрапіла ў яму, пераляцела праз руль і ўдарылася тварам аб асфальт... З дарогі яе забрала "хуткая". Пацярпелай давялося звяртацца па пратэзаванне зубоў, прычым у іншы горад.
Суд вырашыў, што камунальнікі заплацяць жанчыне 5 мільёнаў рублёў за пратэзаванне і 2 мільёны — за маральную шкоду. Адказчыкі з такім рашэннем пагадзіліся.
Фота — bymedia.net