Жыхары Баранавічаў на світанку скралі з гандлёвай палаткі тры скрыні піва

Трое маладых жыхароў Баранавіч скралі з гандлёвай палаткі тры скрыні піва. Здарэнне адбылося каля чыгуначнага вакзала на світанку. 


Разрэзаўшы нажом сцяну палаткі, юнакі схапілі па скрыні піва кожны і кінуліся ўцякаць. Аднак крадзеж заўважыла пільная бабулька і паведаміла пра гэта міліцыянту. Той папрасіў дапамагчы аднаго з кіроўцаў злавіць зламыснікаў. Яны дагналі злодзеяў за тры кварталы ад месца здарэння.