Жыхары Лондана супраць ракетных установак на дахах сваіх дамоў
Гэта планавалася зрабіць дзеля бяспекі на Алімпійскіх гульнях.
Аднак жыхары ўсходняй часткі Лондана не згодныя з гэтым і звярнуліся ў суд. Яны мяркуюць, што ўстаноўка ракетнай устаноўкі на даху не прадухіліць, а наадварот — узмоцніць рызыку тэрарыстычнай пагрозы.
"Калі гэтая справа будзе прайграная, то створыць судовы прэцэдэнт, які будзе азначаць, што міністэрства абароны зможа прыйсці ў ваш дом... і не пытаючыся ў вас, устанавіць вайсковае абсталяванне", — цытуе словы Дэвіда Энрайта, адваката групы лонданцаў тэлеканал Euronews.
Адзначым, што суд мусіць адбыцца ўжо сёння.