Жыхары Магілёўшчыны кінуліся нелегальна прадаваць метал у Расію

Раніцай каля вёскі Каўшова Мсціслаўскага раёна яны затрымалі аўтамабіль “Форд-Транзіт”, якім кіраваў 43-гадовы бабруйчанін. Ён перавозіў 1,5 тоны каляровых металаў без суправаджальных дакументаў. 


Амаль у той самы самы час у вёсцы Мілаславічы Клімавіцкага раёна быў затрыманы “УАЗ” пад кіраўніцтвам непрацуючага 24-гадовага жыхара Клімавіч. Малады чалавек перавозіў 800 кг лома чорных металаў без суправаджальных дакуменатаў. 

Абедзве вёскі знаходзяцца за 5 км ад расійскай мяжы.

У абодвух выпадках вядзецца праверка, адзначае сайт ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.