Жыхары сталічных мікрараёнаў Сухарава і Кунцаўшчыны засталіся без вады
На некалькі гадзін.
Незвычайную карціну назіралі мінчукі зранку 9 жніўня на вуліцы Шаранговіча ў сталічным раёне Сухарава. Праезную частку затапіў бура-жоўты струмень вады.
Прычынай стала пашкоджанне вадаправода на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Гарэцкага, каля гандлёвага цэнтра "Магніт". Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аварыйнай службе "Мінскводаканала".
"Мінскводаканал": "У нас пашкоджанне вадаправоду было. Мы перакрылі пашкоджанне — і ўсе з вадой. Пашкоджанне — гэта як стыхійнае бедства здараецца... Адключаных няма".
Па словах аварыйшчыкаў, ужо а 9-й гадзіне раніцы аварыя была ліквідаваная.






Фота: forum.onliner.by