Жывыя матылькі ў Доме-музеі першага з'езда РСДРП (фота, відэа)
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музею праходзіць незвычайная выстава.
Наведвальнікі могуць пабачыць там экзатычных матылькоў з усяго свету. У памяшканні адмыслова ўзноўлены трапічны клімат з тэмпературай 24 градусы цяпла ды вільготнасцю паветра 80%.


