Дэзерціру, які хаваўся ўсе гады кіравання Лукашэнкі, пагражае суд
Вайсковец, які ахоўваў ваўкавыскую калонію, уцёк у жніўні 1994 года.
Была распачатая крымінальная справа. Аднак знайсці ўраджэнца Шчучынскага раёна не маглі на працягу 18 гадоў. Толькі вясной 2012-га ён быў затрыманы ў Полацку. На допытах мужчына прызнаўся, што хаваўся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Паводле слоў затрыманага, прычынай уцёкаў сталі "складаныя адносіны з калегамі".
Нягледзячы на тое, што пасля затрымання ўжо прайшлі некалькі месяцаў, дагэтуль невядома, ці адправяць справу ў суд, праводзіцца экспертыза, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net