Злодзей разбіў шкло ў машыне і натыкнуўся на "склад" з вопраткай
Крадзеж буйной партыі адзення адбыўся ў Лунінецкім раёне.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 10 красавіка да праваахоўнікаў звярнулася 52-гадовая жыхарка Мікашэвічаў. Уначы невядомы абрабаваў яе "Фольксваген Каравэла", прыпаркаваны ў двары жылога дома.
Па словах жанчыны, у аўтамабілі знаходзіліся 26 пар абутку, 5 куртак, 25 джынсаў і 21 кепка. Апроч таго, злодзей выкруціў з машыны акумулятар. Агулам кошт скрадзенага склаў амаль 15 мільёнаў рублёў.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Магчыма, злодзей дзейнічаў па наводцы.
Фота — bezformata.ru