Змітра Бандарэнку перавялі з санчасткі ў карантын Магілёўскай калоніі №15

Зміцер даслаў жонцы ліст, дзе расказаў аб пераводзе. Раней Бандарэнку абяцалі, што у санчастцы яго пратрымаюць да Новага года, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 27 красавіка давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.

За кратамі Зміцер Бандарэнка знаходзіцца ад 20 снежня.