Змітру Бандарэнку зноў адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

Пра чарговую адмову палітык паведаміў жонцы 8 студзеня падчас тэлефоннай гутаркі з магілёўскай калоніі, перадае БелаПАН. Камісія вырашыла адмовіць хвораму Бандарэнку ў вызваленні з фармулёўкай "да змены ступені атэстацыі". Адной з умоваў змены атэстацыі з'яўляецца прызнанне віны, адзначыла жонка палітвязня.

Нагадаем, першы раз магчымасць умоўна-датэрміновага вызвалення Бандарэнку абмяркоўвалася ў верасні 2011 года.

Таксама стала вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі №17 адмовілася прымаць лекі для Мікалая Статкевіча. Пра гэта распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч.

Па словах жанчын, у Статкевіча арытмія, ён увесь час кашляе. Аднак лекары калоніі заявілі, што не бачаць прычынаў, каб перадаваць яму лекі.