Знайшлі цела 13-гадовай Юліі Ляшук, якая прапала ў навагоднюю ноч
Цела дзяўчынкі з вёскі Лядзец Столінскага раёна было знойдзена раніцай 15 студзеня.
Цела знайшлі міліцыянты каля 10 раніцы 15 студзеня ў полі, недалёка ад вёскі, дзе пражывала Юлія. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння, паведамляе “Брестская газета”.
Нагадаем, што васьмікласніца знікла каля 4 гадзін раніцы 1 студзеня, калі
вярталася дадому з сельскага Дома культуры. Расследаваннем злачынства займаецца
Следчы камітэт РБ.