Знакаміты французскі біятланіст прыляцеў для перамоваў са старшынём КДБ

Як вядома, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі нашай краіны Вадзім Зайцаў ачольвае і біятлонную федэрацыю. Для перамоваў з ім і прыляцеў у Мінск Пуарэ. Як паведамляе "Прессбол", у бліжэйшы час француз можа ачоліць мужчынскую зборную Беларусі і зменіць на гэтай пасадзе Юрыя Альберса.

Рафаэль Пуарэ — адзін з самых тытулаваных французскіх біятланістаў, ён чатыры разы заваёўваў Кубак свету, восем разоў быў чэмпіёнам свету, тройчы станавіўся прызёрам Алімпійскіх гульняў. Сваю спартыўную кар'еру Пуарэ скончыў у 2007 годзе.

***

Як паведамляе БелаПАН, 10 красавіка адбылася сустрэча Рафаэля Пуарэ з Вадзімам Зайцавым. Абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва француза з беларускай зборнай. Аднак, пакуль невядома, у якім выглядзе і ў якой форме будзе гэтае супрацоўніцтва праходзіць. 11 красавіка Рафаэль Пуарэ з'язджае з Беларусі.

Фота — biathlon-online.de