Знойдзены новы каляндар індзейцаў мая: канец свету пераносіцца на 7000 год

У адрозненне ад календароў, якія былі знойдзеныя раней (яны датуюцца XIV-XV стагоддзямі), у ім няма згадкі пра "канец свету", "прызначаны" на 21 снежня 2012 года. Паводле гэтага календара, чалавецтву пакуль нічога не пагражае, свет будзе існаваць яшчэ, як мінімум, 7 тысяч гадоў, паведамляе БЕЛТА.