Знойдзены труп жыхаркі Салігорска, якая знікла пасля ўтаплення сваіх дзяцей
Цела жанчыны знайшлі на ўчастку ў садовым таварыстве ў Салігорскім раёне.
Як паведамляе interfax.by, міліцыя Мінскай вобласці мяркуе, гэта менавіта труп 22-гадовай жанчыны, як забіла двух сваіх малалетніх дзяцей. Таксама міліцыянты кажуць, што "труп без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці".
Нагадаем, што 11 снежня ў Салігорску ў адной з кватэр знайшлі мёртвымі двух малалетніх дзяцей. Паводле звестак экспертызы, смерць дзяцей наступіла ў выніку ўтаплення. Пасля здарэня маці загінулых дзяцей знікла.