ЗША прапанавалі Беларусі ўзаемна зменшыць кошт візаў
Пра гэта паведаміў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.
У інтэрв'ю interfax.by дыпламат паведаміў, што прапанову перадалі беларускаму ўраду.
Скэнлан нагадаў, што нядаўна прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў спрасціць працэдуру атрымання віз для грамадзян Кітая і Бразіліі. З гэтай мэтай быў значна павялічаны консульскі персанал у гэтых краінах.
Па словах дыпламата, Кітай і Бразілія вітаюць гэты крок. Тое самае Злучаныя Штаты хацелі б зрабіць у Беларусі, але сітуацыя не дазваляе гэтага, адзначыў Скэнлан. Ён нагадаў, што беларусы могуць звяртацца па візы ў Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Вільню, Варшаву.
Фота — beijingholiday.com