Звышпадатак на багатых французаў прызнаны "неканстытуцыйным"

Нагадаем, што з 2013 года ў Францыі меркавалася ўвесці новы падаходны падатак у 75%. Ён мусіў спаганяцца з багатых грамадзян. Некалькі славутых французаў ужо заявілі, што збіраюцца пакінуць краіну з-за магчымага ўвядзення такога падатку. У іх ліку — актор Жэрар Дэпардзьё: ён заявіў пра пераезд у Бельгію і свой намер здаць французскі пашпарт.

Высокі падатак — ініцыятыва лідара сацыялістаў Франсуа Аланда, з якой ён ішоў на прэзідэнцкія выбары. 75% падаходнага падатку мусілі плаціць грамадзяне, якія зарабляюць больш за мільён еўра ў год, перадае ВВС.

Аднак Канстытуцыйны савет Францыі спыніў падатковае новаўвядзенне.

Фота — gazeta.lv