Зянон Пазьняк — аб прашэннях палітвязняў пра памілаванне

Нагадаем, што некалькі дзён таму экс-палітвязень Мікіта Ліхавід асудзіў прашэнне Андрэя Саннікава пра памілаванне. У адказ жонка экс-кандыдата Ірына Халіп рэзка выказалася пра Ліхавіда.

Пазняк выказаўся пра гэтую праблему ў сваім лісце на Сойм КХП-БНФ ад 12 лютага. Палітык згадвае дысідэнцкую практыку Савецкага Саюза. Ён адзначае, што дысідэнты не асуджалі тых, хто пад катаваннямі пісаў прызнанне ці прашэнне, бо маральная цана такога ліста — ніякая. Адно што, такіх людзей не пускалі далей у палітычную дзейнасць і не пасвячалі ў сур'ёзныя сакрэты, піша Пазьняк.

На яго думку, даваць парады вязням, якіх катуюць нечалавечымі ўмовамі, не проста і нават рызыкоўна. Кожны свае паводзіны выбірае сам. Прыняць іх пазіцыю трэба з разуменнем, па-людску, без асуджэння, адзначае Пазняк.