З'явілася інтэрнэт-база беларускіх вёсак, спаленых падчас апошняй вайны

На сённяшні дзень у базу ўнесеныя 5445 вёсак. Па кожнай з іх падаецца яе назва, раён, вобласць, час знішчэння, колькасць дамоў і жыхароў да вайны, а таксама колькасць спаленых будынкаў і забітых жыхароў. Публікуецца і спасылка на архіўныя крыніцы.