З'явіліся першыя кіроўцы, аштрафаваныя па новых "алкагольных" нормах
З 12 жніўня дзейнічаюць новыя нормы па ўзроўню алкаголя ў крыві кіроўцаў.
Раней адміністрацыйная адказнасць наступала за 0,5 праміле алакаголю ў крыві. Цяпер гэтую норму знізілі да 0,3 праміле.
Першы парушальнік новых правілаў у Мінску быў дастаўлены на агляд з самай раніцы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Наркалагічнага кабінета Маскоўскага раёна сталіцы.
Медык: “З самай раніцы быў адзін кіроўца з 0,31 праміле ў крыві. Пакуль толькі адзін. Нічога не абураўся. Што з ім стала, невядома. Але, пэўна, як і раней — штрафуюць і забіраюць правы”.